Конкурс заявак ад выканаўцаў і гуртоў на ўдзел у фэсце беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

Умовы:
1. дашліце анкету, у якой пазначце: назву гурта альбо імя, прозвішча, псеўданім (пры жаданні) выканаўцы (альбо маст.кіраўніка ў выпадку гурта), горад пражывання, адрас (неабазвязкова), кантактны тэлефон і е-mail, каментары да кампазіцый (пры неабходнасці).
2. дашліце спасылкі на 2-4 кампазіцыі, якія меркавалі б выканаць на фэсце (пажадана, каб іх можна было слухаць у сеціве, а не спампоўваць).
3. склад гурта
4. ваш тэхнічны райдэр (і што з яго вы гатовыя прадаставіць самі)
Творы мусяць быць беларускамоўнымі.
Арганізатары бяруць на сябе пакрыццё выдаткаў на дарогу ў выпадку абрання гуртоў і выканаўцаў з рэгіёнаў.
Апошні тэрмін падачы: 30 кастрычніка 2011
Пажаданні:
Дасылайце заяўкі як мага раней (лепей да 25 кастрычніка).
Заяўкі дасылайце на tvojfest@gmail.com з пазнакай «Заяўка на ўдзел»




4 comments
Магілёўскія хлопцы says:
Окт 16, 2011
Мы гурт з Магілёва. Калі нам выберуць, як нам ехаць каб вы нам дарогу аплацілі? Нам трэба весці інстпументы і было зручна на машыне ехаць бы
editor says:
Окт 16, 2011
Магілёўскія хлопцы, калі вы будзеце запрошаныя — прыхапіце рахунак за паліва, які б адпавядаў прыкладнаму кіламетражу ад Магілёва да Менска і назад — і мы пакрыем вашыя выдаткі. Машына — добры варыянт. І зручны для ўсіх. Дзякуй за пытанне.
Senia says:
Окт 17, 2011
Калькі капмазіцый дасылаць (ці спасылак на іх)? дзякуй.
editor says:
Окт 17, 2011
Senia, дашліце 2-4 спасылкі (так будзе прасцей) на кампазіцыі, якія хацелі б выканаць на фэсце. Чакаем.