Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:
Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры
«КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»
Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне. У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту. Вас чакаюць конкурсы і падарункі!
У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утульнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.
Выступоўцы 5 снежня:
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Камоцкі
Алесь Разанаў
Віктар Шалкевіч
Андрэй Хадановіч
Андрэй Плясанаў
Сяргей Панізнік
Юля Новік
Аляксей Вежавец
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Андрэ Бём
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Раман Яраш
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.
Выступоўцы 6 снежня:
Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.
Вядоўца фэсту – Валярына
Папярэдняе браніраванне квіткоў. Забраніраваць месцы вы можаце па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме – «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Таксама пажадана, каб вы пацвердзілі сваю бронь у адміністратара Лофт-кавярні па тэлефоне: 3800010 (адміністратар Віка альбо Варвара). Колькасць месцаў абмежаваная – спяшайцеся!)
Квіткі. Дэмакратычныя кошты: першы дзень – 20 000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000, за столікам на адзін вечар на аднаго чалавека – 50 000.
Для журналістаў уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха +3, часопіс «Апраметная», ул.фотакар), у якія з дзён вы збіраецеся быць (адпаведна пра якія будзеце рабіць матэрыялы), у тэме — «месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя — толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.





14 comments
Кацярына Прыгожая says:
Окт 12, 2011
Отличная идея ребята! Всем друзьям-дизайнерам предложила)
editor says:
Окт 14, 2011
Кацярына, дзякуй за прамоцыю! Спадзяемся ўбачыць сярод пераможцам і вашых сяброў-дызайнераў! )
Хлопец says:
Ноя 28, 2011
Выдатны склад выступоўцаў!!!
Наталля says:
Ноя 30, 2011
Калі ласка, скажыце, як замовіць квіткі? Мы з цэнтра шведскіх даследаванняў, што на Інтэрнацыянальнай, і хацелі б прыйсці невялічкай кампаніяй.
editor says:
Ноя 30, 2011
Добры дзень, шаноўная Наталля! Вельмі радыя будзем вас усіх вітаць на нашым фэсце!
Уся інфармацыя па квітках знаходзіцца вышэй, але прадублюем… Папярэдняе браніраванне квіткоў. Забраніраваць месцы вы можаце па адрасе tvojfest @ gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча (у дадзеным выпадку мо і арганізацыю), колькасць людзей з вамі, якія квіткі браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3 (то бок ад вас будзе 4 чалавекі), столік на 2 вечары). У тэме – «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Таксама пажадана, каб вы пацвердзілі сваю бронь у адміністратара Лофт-кавярні па тэлефоне: 3800010 (адміністратар Віка альбо Варвара).
Кошты на квіткі даволі дэмакратычныя: першы дзень – 20 000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000, за столікам на адзін вечар на аднаго чалавека – 50 000. Столікаў абмежаваная колькасць, таму лепей браніраваць загадзя. Звярніце ўвагу, у лісце і тэлефанаванні, калі хочаце, да прыкладу, атрымаць столік бліжэй да сцэны.
Senia says:
Дек 1, 2011
а чаму Рэха і Спрат разам напісаныя? Гэта ж розныя гурты
editor says:
Дек 1, 2011
Сеня, абсалютна розныя. Такім было бачанне дызайнера, верагодна, дзеля больш удалага размеркавання прасторы на афішы. Але вось вы запыталіся — і чарговы раз звярнулі ўвагу на гэтыя выдатныя асобныя гурты, што будуць у нас выступаць. У абвестцы яны, да слова, напісаныя асобна.
Senia says:
Дек 1, 2011
ну проста можна падумаць што гэта такая назва гурту)
ну напрыклад — Боні і Клайд, Чып і Дэйл і гэтак далей.
editor says:
Дек 1, 2011
Сеня, ну хто ж так падумае?) Зрэшты, чым больш пытанняў — тым больш піяру, так што, можна сказаць, дызайнер гуртам толькі на руку згуляў… )
Твой Фэст: кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску! says:
Дек 1, 2011
[...] праходзіць 5 і 6 (ШОСтага) снежня 2011. Афіцыйны сайт: Твой Фэст Націсніце, каб адмяніць [...]
Ліза says:
Дек 4, 2011
Калі ласка адкажіце на такое пытанне , вы дасылаеце паведамленне аб тым прайшоў журналіст акрэдытаыю ці не ?
editor says:
Дек 4, 2011
Ліза, так, мы адказваем журналістам на гэты конт.
Swordman says:
Дек 4, 2011
Дызайнер вырашыў ахвяраваць інфарматыўнасцю, дзеля стройнай структуры. Яму гэты ход, Напэўна, здаўся правільным =)
Yuliya says:
Янв 5, 2012
где я была в это время?! почему не о чем не слышала?!…