АБІРАЕМ ТОП-10 САМЫХ УРАДЖАЙНЫХ ЛІТАРАТАРАЎ ГОДА

На вуліцы восень. Настаў час збіраць ураджай – як з Дрэва Паэзіі, так і ўраджай на літаратурнай ніве.  Ініцыятыва «Твой Фэст», сайт KREVO.BY пры падтрымцы кампанія “Будзьма беларусамі” і беларускага ПЭН-цэнтру 13 лістапада зладзяць “Літаратурныя дажынкі 2011”.

У кавярні мястэчка Крэва будзе абвешчаны ТОП-10 беларускіх літаратараў года і ўзнагароджаны самы ўраджайны пісьменнік па версіі чытачоў. Адбудзецца канцэрт з удзелам паэтаў і знаных беларускіх музыкаў.

Да 9 кастрычніка вы дасылалі свае прапановы. А цяпер распачалося галасаванне, па выніках якога будзе складзены спіс найбольш чытальных аўтараў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца на tvojfest@gmail.com

ТОП-10 літаратараў года - самы ўраджайны пісьменнік

  • Віктар Раманцоў (38%, 212 галасоў)
  • Лявон Вольскі (27%, 153 галасоў)
  • Сяргей Календа (8%, 45 галасоў)
  • Віталь Рыжкоў (7%, 41 галасоў)
  • Вінцэсь Мудроў (7%, 37 галасоў)
  • Віктар Марціновіч (4%, 24 галасоў)
  • Андрэй Хадановіч (4%, 24 галасоў)
  • Юры Станкевіч (4%, 20 галасоў)
  • Артур Клінаў (1%, 3 галасоў)
  • Васіль Гігевіч (0%, 2 галасоў)

Усяго прагаласавала: 561

Loading ... Loading ...

_____________

Падзея ў ЖЖ: http://tvoj-fest.livejournal.com/1552.html
Падзея ў Кантакце:http://vkontakte.ru/event30465258
Падзея ў Фэйсбуку: http://www.facebook.com/event.php?eid=234363139944278
_____________
Пра каго чулі, каго чыталі, каго б хацелі ўбачыць на «Літаратурных дажынках» — пішыце, выбірайце самі!

ДЭДЛАЙН ГАЛАСАВАННЯ: 6 лістапада 2011.