Галоўная
Posts tagged "Дызайн"

Другі Дзень Фэсту

Найцікавейшыя маладыя беларускамоўныя гурты сталіцы і рэгіёнаў! Толькі ў наc на Другім дні фэсту! Сёння, 6 снежня, кавярня «Loft» а 19.00 — Аkute, Recha, Cпрат, BosaeSonca, Князь Мышкін, PANaNieba, Dzivasil, Nevma і іншыя. Прыходзьце — будзе горача! ;)

Фэст культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

ТФ | 29.11.2011 |

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:

Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры
«КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»

 

Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.

ПАДРАБЯЗНЕЙ…

Чытаць далей →

Конкурс Ідэй: сябра журы Вольга Шпарага абяцае прыз ад «Новай Еўропы»

ТФ  | 29.11.2011 |

Каторы дзень ў адвольнай форме мы вкладаем звесткі пра аднаго з сяброў журы нашага Конкурсу Ідэй, які праводзіўся да Першага фэстывалю беларускай еўрапейскай культуры “Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..”, які адбудзецца ўвечары 5 і 6 снежня ў кавярні-клубе LOFT.

Наш сённяшні сябра журы – Вольга Шпарага абяцае прыз ад «Новай Еўропы».

Вольга Шпарага, філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Eўропа» (http://n-europe.eu/), дацэнт ЕГУ, член рэдкалегій філасофска-культуралагічнага часопіса “Топас” (http://topos.ehu.lt/) і Альмаха сучаснае беларскае культуры pARTisan, а таксама навуковага савета міжнародная кніжнай серыі libri nigri (http://www.bautz.de/libri_nigri.html).

Аўтар манаграфіі Пробуждения политической жизни: Эссе о философии публичности (Вильнюс: ЕГУ, 2010. Змест і першую частку гл. тут).

Навуковы рэдактар і укладальнік калектыўных манаграфій:

Пути европеизации Беларуси: между политикой и конструированием идентичности (1991-2010) (Мн.: Логвинов, 2011);

Европейская перспектива Беларуси: интеллектуальные модели (Вильнюс: ЕГУ, 2007).

а таксама перекладаў:

Ян Паточка. Еретические эссе о философии истории (Мн.: Логвинов, 2008);

Ян Паточка. Европа и Пост-Европа. Постевропейская эпоха и ее духовные проблемы (Мн.: Логвинов, 2011).

Перекладчыца на расейскую мову кнігі М. Мерло-Понти. Видимое и невидимое (Мн., 2006).

Больш за ўсё люблю філасофію, г.зн. чытаць і пісаць філасофскія тэксты. Але з філасофіяй значна канкуруе Беларусь. Потым ідуць: сайт Новая Еўропа і супольнасць вакол яго, рэальнасць і ідэя Еўропы, палітычная філасофія, фенаменалогія, сучаснае мастацтва, добрае кіно.

Конкурс Ідэй: сябра журы Анатоль Лазар, дырэктар студыі «Адліга»

ТФ  | 28.11.2011 |

Сябры, працягвае знаёміць Вас са складам журы Конкурсу Ідэй Твайго Фэсту да Першага фэстывалю беларускай еўрапейскай культуры “Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..”.  Пераможцы будуць вызначаным да канца бягучага месца і абвешчаныя на самім фэсце ўвечары 5-6 снежня ў кавярні-клубе LOFT.

Наш сённяшні сябра журы — Анатоль Лазар

Анатоль Лазар, дырэктар студыі «Адліга».

Студыя рэкламы і дызайну «Адліга» сваю дзейнасць у Беларусі
вядзе ад 1998 году. За такі працяглы час плённага творчага існавання
«Адліга» азначылася не толькі цікавымі работамі ў галіне рэкламнага
бізнэсу, але і вялікай актыўнасцю ў сферы культурніцкага і грамадскага
крэатыву.
Сайт студыі: www.adliga.com
Сайт крамы дызайнаў «Адлігі»: www.aaaooo.by

 

Конкурс Ідэй: адмысловы прыз ад «FFMstudio» — ФОТАСЭТ

ТФ  | 23.11.2011 |

Дарагія сябры! На Конкурас Ідэй Твайго Фэсту да Першага фэстывалю беларускай еўрапейскай культуры “Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..” мы атрымалі  каля 100 работ (відэаролікаў, слоганаў, матыватараў і прынтаў).

Неўзабаве мы пазнаёмім вас са складам нашага журы, якое да канца месяца вызначыць пераможцаў, якія будуць абвешчаныя на самім фэсце  «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..» увечары 5-6 снежня ў клубе LOFT.

Сёння вашай увазе прапануем нашага першага сябра журы.

Алекс Жарнасек. Фотамастак. Стваральнік і кіраўнік  фотамайстэрні «FFMstudio«.  Адмысловы ФОТАСЭТ – прыз ад «FFMstudio» (www.ffmstudio.com).

Чытаць далей →

Дадатковы конкурсны тыдзень — для тых, хто не паспеў!

Шаноўнае спадарства!

На Конкурс ідэй, што адбываецца ў межах нашага Фэсту, прышло шмат выдатных арыгінальных работ!
Але ў сувязі з абмежаваным часам конкурсу да нас звярнуліся з просьбамі падоўжыць яго яшчэ хаця б на тыдзень.

Каманда «Твайго Фэсту» вырашыла прыслухацца да вашых пажаданняў.
Яшчэ адзін дадатковы конкурсны тыдзень — наш падарунак на 1 лістапада для ўсіх, хто не паспеў!


Канчатковы дэдлайн: 9 лістапада 2011.

КОНКУРС ІДЭЙ ДЛЯ ЎСІХ БЕЛАРУСАЎ. СУПЕРПРЫЗ — ПАЕЗДКА Ў ЕЎРОПУ!

Увага! Конкурс для крэатыўнай моладзі!

 Ідэі фіналістаў трапяць на іміджавыя цішоткі, а пераможца выйграе экскурсію ў еўрапейскую сталіцу! 
 
Прыняць удзел!  15.10.2011 — 30.10.2011 — 07.11.2011