Галоўная
Posts tagged "Літаратура"

Валярына Кустава: «Унутраны рухавік беларускага паэта працуе на ўсю моц…»

Euroradio | 21.03.2012 |

У сусветны дзень паэзіі беларуская паэтка Валярына Кустава расказала Еўрарадыё, пра што пішуць ды з чаго жывуць нашы творцы.

Еўрарадыё: Наколькі сучасная беларуская паэзія – сучасная?
Валярына Кустава: Я думаю, што яна абсалютна сучасная паводле тэматыкі, якую закранае, і абсалютна несучасная паводле сваёй запатрабаванасці. Дакладна, паводле незапатрабаванасці. Натуральна, як для беларускай паэткі, паэзія для мяне – гэта і жыццё, і каханне, і сэнс. Я не магу сказаць, што яе няма ці яна не існая ў цяперашнім свеце. Натуральна, беларуская паэзія мае шмат праблемаў, з імі змагаецца і ў гэтым таксама бярэ сваё натхненне.
 

Еўрарадыё: Ты напісала верш “Мама, сына забрала неба” пра Ўладзіслава Кавалёва. Ці не падаецца, што гэта неяк кан’юнктурна, няшчыра… А па-другое, прысвячаць вершы саўдзельніку ў тэракце?..
 

Валярына Кустава: Па-першае, там няма прысвячэння. Па-другое, гэты верш быў напісаны ад сайго сну, які, па сутнасці, і падказаў мне вынік гэтага прысуду. Гэты верш напісаны не пра тэрарыста, а пра чалавека, які не займеў справядлівага суду над сваім жыццём, над здзейсненым ім.
 

Еўрарадыё: Якія тэмы ўвогуле ўздымаюцца цяпер у беларускай паэзіі? Ці папулярна пісаць пра прыроду, пра гаротнага мужыка, пра Радзіму Беларусь?..
 

Валярына Кустава: У сучасных паэтаў добра, калі знойдзецца адзін верш, які прысвечаны Беларусі, ці адзін верш, прысвечаны прыродзе. Я кажу пра пакаленне сваё, то бок, зусім маладых паэтаў. Натуральна, што цяперашнія паэты вылятаюць з падстрэшша горада. Яны ўрбаністы па сваёй сутнасці. Адпаведна, тэма вёскі, хлеба, зямлі адыходзіць на другі план, або замяняецца метафарамі іншага кшталту. Цяпер больш актуальныя гульні са словам, з розумам, з літаратурай, з еўрапейскім кантэкстам сучаснай паэзіі.
 

Еўрарадыё: А з чаго жывуць нашы паэты? Ці можна паэзіяй зарабіць на жыццё?
 

Валярына Кустава: Гэта вельмі сумна. Я неаднойчы выказвалася, што маёй марай было б тое, каб беларуская паэзія зрабілася прафесіяй. Бо не так даўно быў адменены творчы стаж, і шкада, што ён быў адменены. Магу сказаць за сябе, што я выкладаю цяпер у Акадэміі мастацтваў. Цяпер мы са студэнтамі адзначаем Дзень паэзіі, тым што чытаем свае любімыя вершы. Сродкі – толькі самыя папулярныя могуць займець з гэтага. Але, натуральна, ёсць еўрапейскія стыпендыі, ёсць нейкія праекты. Але, натуральна, беларускі паэт, калі хоча жыць з паэзіі, павінен працаваць у дзесяць разоў болей, чым іншы паэт.
Еўрарадыё: Што адбываецца, калі беларускі паэт выязджае за мяжу? Ці натхняе яго тое замежжа?


Валярына Кустава: Магу сказаць за сябе. Калі я была за мяжой, то гэта, хутчэй, такі творчы адпачынак. Бо гэта больш – для нейкага спакою душэўнага, чым для натхнення. Бо гэта шанец адключыцца ад беларускай рэальнасці, ад беларускай рэчаіснасці, што так неабходна беларускім паэтам. Бо яны ўвесь час прапускаюць усё праз сябе, і атрымліваецца, што іх унутраны рухавік працуе на ўсю моц. Гэта проста немагчыма, ніводнае сэрца такога не зможа вытрымаць. Але і з гэтага ёсць натхненне. Таму, гэтыя літаратурныя еўрапейскія стыпендыі даюць больш шанец уздыхнуць, перадыхнуць, перадумаць усё зробленае і, магчыма, пачаць асэнсоўваць месца беларускага творцы ў свеце. Што ты можаш даць свету, што свет можа даць табе – такія тэмы ўжо выходзяць на першы план.
 

Чытаць далей →

Дабрачынны канцэрт «Добрая нядзеля!»: 18 сакавіка ў кафэ «Loft»

ТФ | 16.03.2012 |

Маладой беларускай мастачцы Стасі Майстрэнка патрэбная дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры 22-х гадовай, жыццялюбівай дзяўчыны, стараюцца дапамагчы чым могуць. Бо шанец на выздараўленне каштуе не малых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасці кожнага з нас. 18 сакавіка адбудзецца дабрачынны канцэрт, дзе будуць збірацца сродкі на лячэнне Стасі.

Адбудзецца unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка ў кафэ «Loft» (Мінск, вул. Пятруся Броўкі 22). 

У unplugged-фармаце выступяць:
Руся і CherryVata crew
S°unduk і Ганна Хітрык
Паліна Рэспубліка
BosaeSonca
З адмысловым паэтычным канферансам далучыцца
паэтка Валярына Кустава.

На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.

Пачатак а 18:00.

«Добрая нядзеля!» – гэта той прыклад, калі музыкі з розных тусовак аб’ядналіся з адной мэтай – дапамагчы чалавеку, якому сапраўды патрэбная дапамога. Дапамагчы можа і кожны з вас!

Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам. Музыкі-выступоўцы заклікаюць памятаць, што чым большую шчодрасць і неабыякавасць выкажа кожны з нас, тым больш шансаў у Стасі на выздараўленне.

Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў  можна пабачыць тут – belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128.

Салон-дыскусія “ЖАНОЧЫ ХАРАКТАР” 2 сакавіка ў Бібліятэцы імя Цёткі

ТФ | 28.02.2012 |

Прома-група ВЮ прадстаўляе

2 сакавіка 2012 (пятніца)
Бібліятэка імя Цёткі (Талбухіна, 12а)
Пачатак а 18.00

ЖАНОЧЫ ХАРАКТАР
Салон-дыскусія

Вольга АКУЛІЧ
Ала БЫКОЎСКАЯ
Святлана ДЗЯНІСАВА
Ірына КЛІМКОВІЧ
Валярына КУСТАВА
Таццяна СІВЕЦ
Аксана СПРЫНЧАН

Спецыяльны госць — бард Наталля ПУШКАРОВА
Вядучыя – Вікторыя Ляйкоўская (Трэнас) і Юлія Новік
Чакаем вас! Уваход вольны.

Салон-дыскусія “ЖАНОЧЫ ХАРАКТАР”

Напярэдадні Міжнароднага жаночага свята прома-група ВЮ сумесна з бібліятэкай імя Цёткі запрашае на незвычайную сустрэчу. Гераіні салона-дыскусіі “Жаночы характар” не проста творцы, але і арганізатары, кіраўнікі адметных культурных праектаў, што ўзбагачаюць нацыянальную прастору. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да фармату салона-дыскусіі: задавайце пытанні – правакацыйныя і не вельмі – творчым дзяўчатам і знаёмцеся з актуальнымі і цікавымі з’явамі сучаснай беларускай культуры.

Пра ўдзельніц:

Вольга Акуліч – журналіст, музыкант, фронтвумэн гурта “Верасень”, аўтар праекта “Штомесяц 13-га па-беларуску”
Ала Быкоўская – выхавацель, стваральніца хатняга агменю, мама
Святлана Дзянісава – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”
Ірына Клімковіч — публіцыст, даследчык беларускай міфалогіі, выканаўчы дырэктар этнагістарычнага цэнтра “Явар”
Валярына Кустава – літаратарка, мастацтвазнаўца, аўтар ідэі і адзін з каардынатараў ініцыятывы “Твой фэст”
Таццяна Сівец – пісьменніца, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”
Аксана Спрынчан – літаратарка, дырэктар Паэтычнага тэатра АРТ.С.

Упершыню ў Беларусі — Міжнародны Жаночы слэм 25 лютага!

СБП | 21.02.2012 |

25 лютага, у межах міжнароднага паэтычнага фестываля ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕадбудзецца міжнародны ЖАНОЧЫ СЛЭМ.

Удзельнічаюць беларускія паэткі:

Маргарыта Аляшкевіч
Света “Бенька” Бень
Вера Бурлак
Ася Волкава
Аксана Данільчык
Каця Зыкава
Валерыя [Валярына] Кустава
Тацяна Нядбай
Аксана Спрынчан
Віка Трэнас
Анка Упала
Юля Цімафеева
Вольга Чайкоўская

Замежныя аўтаркі:
Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя)
Мары Сілкеберг (Швецыя)
Олена Стэпаненка (Украіна)

Паэтка і перакладчыца са шведскай
Алеся Башарымава.

А таксама спецыяльная госця
Раіса Баравікова.

Пачатак а 19.00.
Месца: Галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37А, ст. м. Плошча Перамогі).
Уваход вольны.

«ДЗЕНЬ РАДАСЦІ» — канцэрт беларускіх музыкаў і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў

ТФ | 18.02.2012 |

Абвяшчаем ДЗЕНЬ РАДАСЦІ! Сябры, у дарослых столькі святаў цяпер — і Дзень Закаханых, і Дзень Мужчын, і Дзень Жанчын… Давайце зробім падарунак і дзеткам-сіротам — далучайцеся!

Арт-Сядзіба, МГА Хаўрус Сяброў, МБП «Стань Бліжэй» пры ўдзеле ініцыятывы Твой Фэст запрашаюць на дабрачынны канцэрт-аўкцыён «ДЗЕНЬ РАДАСЦІ«

22-га лютага ў 18.30 на АРТ-СЯДЗІБЕ (Куйбышава, 22) пачнецца дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзіцячых малюнкаў

Удзел прымаюць:
«BosaeSonca»
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
«РЭХА»
ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА
Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе непараўнальная
ВАЛЯРЫНА КУСТАВА

Аўтарамі малюнкаў з’яўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў. У Вас ёсць унікальная магчымасць падтрымаць дзіцячую творчасць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!
Для гэтага дастаткова прыйсці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для Вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які Вам прыйдзецца даспадобы. Пачатковы кошт усяго 10000 беларускіх рублёў!!! Пазнаёміцца з малюнкамі можна будзе з 20 –га лютага ў Арт Сядзібе.

Пачатак а 18.30. УВАХОД ВОЛЬНЫ

Шчыра запрашаем!

Крыніца інфармацыі - УКантакце.
Падзея ў Фэйсбуку.

Месяц шведскай літаратуры

СБП | 02.02.2012 |

Месяц шведскай літаратуры пройдзе ў лютым у мінскай кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску. На працягу лютага ў кнігарні чытачоў чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў.

7 лютага (аўторак)  7 лютага (аўторак) Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Глобус Швецыі”, на якой Лявон Баршчэўскі выступіць з перакладамі Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера, Уладзімір Арлоў падзеліцца ўражаннямі ад вандроўкі за Палярнае кола на шведска-фінскае памежжа, Вера Бурлак прачытае вершы-імпрэсіі пра скандынаўскія авіялініі, Валянціна Аксак распавядуць пра выспу Готланд. Валярына Кустава раскажа пра свае падарожжы і выступы ў Швецыі. Вядоўца імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.00.

Чытаць далей →

Як беларусы сустракаюць год кнігі? Каго з беларускіх пісьменнікаў чытаюць?

СБП | 30.01.2012 |

Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь ― незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.

Вынікі апытання выглядаюць наступным чынам:

Мова літаратуры

97,1 % беларусаў не чытаюць замежную літаратуру ў перакладзе на беларускую мову. 68,4 % з іх ні пры якіх умовах не абралі б беларускамоўную версію кнігі. Аднак 20,3% згодныя набыць замежны твор па-беларуску пры ўмове добрай якасці перакладу.

 

Шлях кнігі да чытача

Асноўны шлях кнігі да беларускага чытача – ад сяброў і знаёмых. 44 % аматараў чытва пазычаюць кнігі, 28,7% – купляюць у кнігарнях, у тым ліку праз інтэрнэт, 26,8% — па-ранейшаму наведваюць бібліятэкі. 12,6 % аддаюць даніну сучаснасці і спампоўваюць кнігі з інтэрнэту. 49,9 % беларусаў ніколі не купляюць кнігі.

 

Айчынныя літаратары

Ніводнай сучаснай беларускай пісьменніцы не змаглі назваць 84,9 % апытаных. Першая ж шасцёрка названых выглядае так: Святлана Алексіевіч (2,8%), Цётка (2,5%), Валярына Кустава (2,1%), Раіса Баравікова (1,5%), па 1,1% набралі Наталля Батракова і Яўгенія Янішчыц.

А вось сярод айчынных пісьменнікаў, якіх беларусы не проста ведаюць, але і любяць чытаць: Васіль Быкаў (7,4%), Уладзімір Караткевіч (7,4%), Якуб Колас (5,5%), Янка Купала (3,9%) і Іван Мележ (2,9%).

Чытаць далей →

Флэш-моб: А ТЫ ПАДПІСАЎСЯ ЗА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА?!

Валярына | 05.01.2012 |

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” абвясціла прыватную падпіску на 25-томнае выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча, якое выйдзе ў 2012—2020 гадах.

Паводле ўмоў падпіскі трэба да канца лютага 2012 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.

Кошт першага тома — 46.800 руб., апошняга (25-га) — 58.400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах:

УП “Мастацкая літаратура”
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г.Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775
“Падпіска на творы Караткевіча”

Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.

Усяго: 12260 стар. (640 др. арк.)

Каманда Твайго Фэсту падпісалася і далучылася да акцыі! :-)

5 снежня Дзень нараджэння Алеся Разанава: віншуем разам!

ТФ | 05.12.2011 |

Сёння, 5 снежня 2011, святкуе свой Дзень (такі карціць сказаць: Дзэн) нараджэння геніяльны беларускі паэт і філосаф еўрапейскага (ды што еўрапейскага — сусветнага) маштабу — АЛЕСЬ РАЗАНАЎ.

Мы надзвычайна ўсцешаныя, што сваё свята спадар Алесь вырашыў правесці з намі — на Першы фестывалі беларускай еўрапейскай лірычнай культуры. Гэта акурат той выпадак, калі месца меншае за асобу.

Шчыра зычым Паэту новых вершасловаў і жыццясказаў! Здароўя і святла! Новых кніг і чытачоў!

Мы вельмі радыя, што маем цудоўную магчымасць ужо сёння ўбачыць Алеся Сцяпанавіча і павіншаваць яго асабіста!

Запрашаем усіх далучыцца да віншаванняў! 5 cнежня. Кавярня «Loft». Пачатак а 19.00.

Фэст культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

ТФ | 29.11.2011 |

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:

Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры
«КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»

 

Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.

ПАДРАБЯЗНЕЙ…

Чытаць далей →

“Літаратурныя Дажынкі – 2011”: першы ўраджай

Будзьма  | 15.11.2011 |

13 лістапада ў кавярні мястэчка Крэва прайшлі першыя “Літаратурныя дажынкі”. Ініцыятыва«Твой Фэст», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і беларускага ПЭН-Цэнтра падвялі папярэднія вынікі літаратурнага года і зладзілі камерны паэтычна-музычны фэст. На фэсце ўзнагародзілі пераможцу ТОП-10 найураджайнейшых пісьменнікаў года (паводле версіі чытачоў). Ім стаў Віктар Раманцоў, які набраў 300 галасоў з 1000. Вялікую падтрымку яму аказалі яго прыхільнікі з Гомельшчыны. Віктар прыехаў на выступ не адзін, а з групай падтрымкі

У імпрэзе ўзялі ўдзел Раман Абрамчук, Андрэ Бём, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Валерыя Кустава, Андрэй Мельнікаў, Віктар Раманцоў, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Анка Упала, гурт “BosaeSonca”. Вядоўца імпрэзы – Валярына.

На сустрэчы прысутнічалі не толькі карэнныя жыхары Крэва, але і госці з Мінска, Смаргоні, Горадні, Мядзеля. А яшчэ з Нямеччыны і Туркменістана. Таму фэст набыў статус не толькі рэгіянальнага, але і амаль міжнароднага.

Чытаць далей →

«Літаратурныя дажынкі 2011″ адбудуцца ў гэтую нядзелю ў Крэве

 »Літаратурныя дажынкі 2011″ адбудуцца заўтра, 13 лістапада, у Крэве (Смаргонская,4). Пачатак а 14.00.

Для журналістаў і выступоўцаў будзем забраніраваны асобны аўтобус. Таму просьба для журналістаў, хто збіраецца на імпрэзу, напісаць на tvojfest@gmail.com з пазнакай «месца для журналістаў» альбо тэлефанаваць на (029) 1677 048.

Як трапіць на месца падзей з Менску: ад са ст.м. «Каменная горка» маршруткай. Замовіць месцы ў маршрутцы можна па тэлефоне  (029) 3950659 альбо набыць квіток наўпрост у кіроўцы маршруткі. Шлях займае каля 1 гадзіны. Расклад маршрутак, што ідуць праз Крэва: http://krevo.by/doroga

Забраніраваць месцы ў кавярні вы можаце па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі (напрыклад: Выліваха +3). У тэме – «Літаратурныя дажынкі бронь». Уваход пакуль што вольны – спяшайцеся!)

Падрабязней пра сюрпрзызы, склад выступоўцаў, саму імпрэзу - тут.